"Жыццё кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось – у Дняпры."
"І яшчэ кахаць. Той, хто кахае - бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. І ён - вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця - менш за ўсё... Толькі кахаць."
"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш."
"І гєта неяк страшнавата наблізіла яго, Алеся, да усіх людзей, нават да тых, чые курганы стаяць вось ужо колькі стагоддзяу па берегах вялікай ракі. Ягоны курган зблытаюць з іхнімі. Пройдуць вялікія тысячы год, і людзям будзе усё адно. Таму, відаць, і трєба трымацца за тых, каму не усё адно, і вельмі-вельмі любіць іх."
"Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і ў сто разоў страшнейшыя за Смерць."